
Про Блог
Ігара Жалткова
Ігар Жалткоў – сацыёлаг, эканаміст і перакладчык.
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску. Адукацыя - філасофска-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Доўгі час лічыўся філосафам у эканамічных колах і эканамістам сярод філосафаў.
Стажыраваўся ў Польшчы па праграме Л.Кіркланда ў Ягелонскім універсітэце (UJ) дзе напісаў і абараніў працу, а таксама ў Варшаўскай вышэйшай школе эканомікі (SGH), Варшаўскім Універсітэце (Studium Europy Wschodniej) і ў Gazeta Wyborcza Krakowska.
Супрацоўнічаў з беларускім тыднёвікам "Белорусская газета", інфармацыйным агенцтвам BELAPAN. Зараз працуе галоўным рэдактарам інфармацыйнага сайта www. susvet.info. З горадам Льва яго звязваюць добрыя сябры-калегі ды гістарычна-генетычная памяць.
Халоднае лета 2010
Каляндарнае лета ў Польшчы супала з пачаткам восені. У палітычным сэнсе. Смаленская трагедыя цалкам змяніла электыўны расклад у краіне. Палітычная рэчаіснасць, нібы тая вясновая вада, падступіла да вокнаў дамоў паспалітых абывацеляў і кіроўчых элітаў. Палітыкі замітусіліся, у выбарцаў заняла дух.22.06.2010 15:05
Лебедзь, рак ды шчупак
Тыя, хто цікавяцца палітыкай замерлі ў прадчуванні феерычнага шоў. У нядзелю выбары ва Ўкраіне. Цікавасць, ясная рэч, невыпадковая. Нас лучыць не толькі суседства і палкоўнік Залатарэнка, які спаліў Мазыр. Нас аб'ядноўвае нават не фатальнае падабенства моваў. Беларусаў ды ўкраінцаў лучыць наканаванасць былой метраполіяй ды імглістая геапалітычная будучыня. Таму ўкраінскія палітычныя баталіі цікавыя шмат каму з беларусаў, збольшага каб паглядзець на ўкраінцаў і зрабіць высновы. Вядома, высновы кожны робіць свае ў залежнасці ад уласных палітычных мэтаў і ўпадабанняў.17.01.2010 22:58
Помніць сваё
Была ў мяне ў дзяцінстве адна крыўда. Крыўдзіўся я на бацьку. Бацька адмаўляўся прыйсці ў маю школу і выступіць перад вучнямі са сваімі ўспамінамі з баявой маладосці. У 18 гадоў ён трапіў на фронт адразу пасля кароткіх афіцэрскіх курсаў. Адваяваў, як след, тры гады, а дэмабілізаваўся ажно ў 46-м. У сям'і пра вайну ўзгадвалі рэдка, а пра паходы ў школу да піянэраў нават і мовы не было. "Ня пойду, - рашуча адказваў тата. Няма мне там чаго рабіць". І гэта казаў выкладчык марксізма-ленінізма!09.05.2009 20:126
